У Менску адчыняць першую «Стэндап-кавярню»


Стэндап-шоу, у якім комікі ўздымаюць любога плану праблемы ды развязваюць іх гумарам, ужо стаў звыклаю з’яваю для нашай краіны. Праект «Stand-up Pro» існуе ўжо год, аб’ядноўваючы таленавітых стэндапэраў нашай краіны. Цяпер айчынныя майстры размоўнага жанру вырашылі прадэманстраваць, што глядзець на праблемы з гумарам можна і па-беларуску!

Як паведамляе сайт «Арт-сядзібы», стэндап-комікі з Менску, Берасця, Гомля, Жодзіна і Слуцку выступяць у стэйк-гаўсе «Newman». Гумарыстычнае шоу з назваю «Стэндап-кавярня» распачнецца а 20 гадзіне 18 лютага, у стэйк-гаўсе «Newman». Уваход вольны.

«Яшчэ два гады таму мы нават не маглі сабе ўявіць ні таго, што будзем рабіць беларускамоўнае стэндап-шоу, а ўвогуле, проста стэндап-шоу. Амаль усе, хто цяпер у нас займаецца стэндапам, гулялі ці працягваюць гуляць у КВЗ. Хтосьці з нас паглядзеў у інтэрнэце канцэрты заходніх комікаў і захацеў выступіць у гэтым жанры, камусьці проста стала нецікава ў КВЗ», – гаворыць Яўген Свірыдовіч, арганізатар «Стэндап-кавярні».

МЛ, паводле artsiadziba.by

Стужка навінаў