Міліцыя і КДБ шукаюць фанатаў БАТЭ, салідарных з Майданам


Кіраўнік Беларусі не дарма назваў падзеі ва Украіне жахам і катастрофаю. Хіба ў жаху, што гэткая «катастрофа» здарыцца ў нас, праваахоўныя органы пераследуюць любую салідарнасць з украінцамі.

{movie}Міліцыя і КДБ шукаюць фанатаў БАТЭ, салідарных з Майданам|right|14566{/movie}

У Беларусі ціск за падтрыманне Майдану зазнаюць заўзятары футбольнага клубу БАТЭ. Міліцыя і КДБ распачалі на іх паляванне пасля таго, як фанаты размясцілі ў інтэрнэце фотаздымак з плакатамі «Трымайся, Украіна» і «Слава героям».

На фотаздымку, які фанаты выклалі ў сеціва, твары зафарбаваныя так, што асобу ўсталяваць немагчыма. Нягледзячы на гэта, аднаго хлопца ўжо пасадзілі на 5 сутак за «парушэнне ўсталяванага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання…». Астатнія адзначаюць, што іх тэрарызуюць званкамі сваякам і сябрам, пры гэтым не дасылаючы нікому позваў.

Салідарнасць беларусаў не ідзе ў пустэчу – пра гэта чарговы раз нагадаў былы надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы. Ён адзначыў, што на Майдане заўжды быў беларускі нацыянальны сцяг, заўжды гучала «Слава Украіне – Жыве Беларусь». І для ўкраінцаў важна, што беларусы разам ў барацьбе за свабоду. Ён выказаў спадзеў, што гамельчук Міхаіл Жызнеўскі ды ўкраінскія хлопцы загінулі за нашмат лепшую сучаснасць і будучыню, якіх мы ўсе заслугоўваем.

Шмат нашых землякоў працягваюць стаяць на ўкраінскіх барыкадах. Сярод іх і беларускія журналісты, на якіх пэўны час вялося адмысловая паляванне. Ад украінскіх сілавікоў пацярпелі і карэспандэнты нашага каналу.

Алег Ражкоў, belsat.eu

Стужка навінаў