Праз супрацу з польскімі калегамі гарадзенскі шпіталь атрымае дапамогу ад Еўразвязу


Абласная клінічная больніца ў Горадні ды шпіталь у Сувалках (Польшча) распачынаюць супрацу. Пляцоўкі будуць абменьвацца досведам у анкалагічнай дыягностыцы ды медыцыне ратавання. У межах праекту клінікі набудуць новую медычную тэхніку. Грошы на праект – амаль 4 млн еўраў дасць Еўразвяз.

Галоўная мэта праекту – развіццё ў абодвух шпіталях такіх кірункаў, як анкалогія і медычная дапамога ў экстранных выпадках. Стануць даступныя новыя працэдуры для пацыентаў.

Гарадзенскія лекары, што спецыялізуюцца ў галіне анкалогіі, будуць дзяліцца досведам з польскімі калегамі. Шпіталь у Сувалках, у сваю чаргу, – найлепшы ў Польшчы ў галіне ратаўнічай медыцыны. Польскія дактары будуць перадаваць свой досвед калегам з Горадні.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў