Канец бясплатнай медыцыны?


Перайсці да платнай медыцыны. Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным прааналізаваць мэтазгоднасць гэтага кроку для Беларусі. Пра гэта ён заявіў сёння падчас уручэння прафесарскіх і доктарскіх дыпломаў выкладчыкам.

{movie}Канец бясплатнай медыцыны?|right|14455{/movie}

“Найвялікшая праблема ў нашай краіне, на мой погляд, тое, што нашы людзі ня цэняць свайго здароўя. Можа, таму, што бясплатна?” – гэтак кіраўнік дзяржавы акрэсліў сёння сваё бачанне праблемы.

Пры гэтым ён удакладніў, што ў найбліжэйшы час поўнай аплаты медычных паслугаў у краіне ўводзіць не збіраецца. Але дадаў, што “нешта” ў гэтай галіне рабіць неабходна.

Раней Лукашэнка папярэдзіў, што сёлета фонды заробкаў у медыцыне павялічвацца не будуць. Каб мець магчымасць індэксаваць даходы медработнікаў, кіраўнікі шпіталяў павінны будуць “аптымізаваць” свае штаты. Таксама сёлета ўрад збіраецца разгледзець пытанне аб увядзенні гэтак званых сацыяльных картаў. Чакаецца, што хутка тыя, хто не зарэгістраваны ў Беларусі на афіцыйнай працы, мусяць аплачваць паслугі дактароў.

Станіслаў Івашкевіч, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў