Валанцёрка Майдану: «Мой сын ва ўнутраных войсках і стаіць па другі бок барыкадаў»


Карэспандэнты «Белсату» сустрэлі на Майдане валанцёрку медычнай службы. Яны разам з сынам бяруць удзел у пратэстах на вуліцы Грушэўская, але па розны бок барыкадаў. Сын жанчыны адбывае службу ва ўнутраных войсках і цяпер абараняе Адміністрацыю прэзідэнта.

«Што тут скажаш, мой сын служыць ва ўнутраных войсках і стаіць, хлопчык, цяпер тут у ачапленні, а я – з іншага боку. Адміністрацыя прэзідэнта ў ачапленні стаіць, і ён там, а я хаджу па перыметры, – распавядае жанчына – Апошнім часам мы не маем магчымасці паразмаўляць, не маем кантакту. А калі першы раз ён мусіў абараняць адміністрацыю прэзідэнта, а хлопец хатні, і выстаяў, не абараняючыся, а іх білі, добра білі, былі параненыя – і сябры параненыя, і яны. О Божа, стаялі па 12 гадзінаў на такім марозе. Мой сын кажа: мама, дурныя законы, дурное кіраўніцтва – неразумна робяць. Хлапец, тут і мне ўвесь час тэлефануюць ягоныя сябры, якія хвалююцца, пытаюцца, дзе ён, што з ім. А іншы ягоны знаёмы будуе катапульту. Вось так. Проста хлопчыкі загуляліся ў вайну», – распавяла валанцёрка карэспандэнту «Белсату» Усеваладу Шлыкаву.

{movie}Валанцёрка Майдану пра сына які бароніць Адміністрацыю прэзідэнта|right|14436{/movie}

ОН-ЛАЙН ВІДЭА пратэстаў ва Украіне

УШ, відэа Алесь Баразенка belsat.eu

Стужка навінаў