Аляксандр Фядута выйшаў з «Гавары праўду!»


«10 студзеня Уладзімір Някляеў нарэшце пагадзіўся вызваліць мяне ад абавязкаў свайго намесніка. Скончылася мая праца ў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!». Прашу нікога не шукаць якіх-небудзь падтэкстаў: я ўжо год не мог выконваць сваіх абавязкаў у сувязі з прафесійнаю занятасцю, а таксама ўзмоцненаю працаю ў завяршэнні доктарскай дысертацыі. Дый здароўе вымушае жадаць лепшага», – піша Фядута ў сваім блогу.

Літаратуразнаўца і паліттэхнолаг Аляксандр Фядута быў адным з стваральнікаў грамадзянскае кампаніі «Гавары праўду!». Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года ён, працаўнік перадвыбарчага штабу Уладзіміра Някляева, некалькі месяцаў праседзеў у СІЗА КДБ. Быў прызнаны вязнем сумлення, вызвалены пад падпіску. У 2011-м спадара Фядуту асудзілі на два гады ўмоўна ў «справе Плошчы».

ЮВ, паводле nn.by

Стужка навінаў