Маладафронтавец Іван Шыла: Сёння няма попыту на палітвязняў


«Не трэба ставіць пытанне: калі сёння мы паходзім ад дзвярэй да дзвярэй і будзем казаць пра палітвязняў, нешта істотна зменіцца ў галовах людзей», – адзначыў у «Гарачым каментары» актывіст «Маладога фронту», якога затрымлівалі 120 разоў.



Інфармацыя пра палітвязняў даступная, адзначыў дзеяч. Паводле яго, палітыкі могуць рабіць сваю працу няякасна, але застаецца яшчэ пытанне саміх людзей.

{movie}Маладафронтавец Іван Шыла: Сёння няма попыту на палітвязняў |right|14172{/movie}

Паводле спадара Шылы, іншага выбару, як лічыць дзейнасць беларускіх палітыкаў няякаснаю, няма. «Ёсць мноства праблемаў і хібаў, і не толькі таму, што рэжым, але таму што і мы – людзі не ідэальныя».

На цяперашні момант, аднак, у беларускім грамадстве адсутнічае попыт на палітыку і палітвязняў ды вельмі цяжка гэтую сітуацыю пераламаць, мяркуе актывіст.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў