«Белсат» падводзіць вынікі 17 лістапада – 464-га дня сацыяльнага і палітычнага крызісу, які цягнецца ў краіне з дня выбараў прэзідэнта Беларусі.
16 лістапада ў выніку атакі мігрантаў на пераходзе Брузгі-Кузніца пацярпелі 12 польскіх службоўцаў. Пра гэта заявіў галоўны камендант паліцыі Яраслаў Шымчык у эфіры Polsatnews. Раней паведамлялася пра 7 пацярпелых.
Паводле Шымчака, траўмы атрымалі 9 паліцыянтаў, 2 памежнікі і 1 вайсковец. Адна з параненых паліцыянтаў – жанчына, у яе траўма галавы. Аналагічную траўму атрымаў мужчына-паліцыянт.
Неадкладна адказваючы на зварот, Еўрапейская камісія вылучыла 200 000 еўра ў якасці гуманітарнага фінансавання Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (IFRC), паведамляе сайт Еўракамісіі.
Фінансаванне з’яўляецца часткай агульнага ўкладу ЕЗ у Надзвычайны фонд дапамогі пры стыхійных бедствах.
Гэта неадкладнае фінансаванне ЕЗ падтрымае МФЧК і яе нацыянальнае таварыства, Беларускі Чырвоны Крыж, для аказання гэтак неабходнай дапамогі, уключаючы прадукты харчавання, гігіенічныя наборы, коўдры і аптэчкі. ЕЗ мабілізаваў дадатковыя 500 000 еўра ў якасці гуманітарнага фінансавання і ў цяперашні час знаходзіцца ў кантакце са сваімі гуманітарнымі партнёрскімі арганізацыямі для рэалізацыі сродкаў.
Прэс-служба Ангелы Мэркель наступным чынам пракаментавала перамовы:
«У другой тэлефоннай размове з Аляксандрам Лукашэнкам канцлер Ангела Мэркель падкрэсліла неабходнасць пры падтрымцы Упраўлення вярхоўнага камісара Арганізацыі Абʼяднаных Нацый па справах бежанцаў і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, а таксама ў супрацоўніцтве з Еўрапейскай камісіяй забяспечыць гуманітарную дапамогу і магчымасці для вяртання людзей».
Міністарка замежных справаў Эстоніі Эва-Марыя Лійметс распавяла, якія патрабаванні Аляксандр Лукашэнка агучыў падчас тэлефоннай размовы з выконваючай абавязкі канцлеркі Нямеччыны Ангелай Мэркель.
Як піша ERR, паводле інфармацыі Эвы-Марыі Лійметс, Лукашэнка хоча, каб Захад прызнаў яго прэзідэнтам і зняў санкцыі ў абмен на спыненне міграцыйнага крызісу. Лійметс сцвярджае, што гэта стала вядома ў выніку размовы паміж Мэркель і Лукашэнкам.
У ЕЗ не лічаць Аляксандра Лукашэнку прэзідэнтам і не бачаць падставаў для адмены санкцыяў супраць рэжыму.
Сёння міністарка замежных справаў Эстоніі Эва-МарыяЛійметсраспавяла, што Аляксандр Лукашэнка хоча, каб Захад прызнаў яго прэзідэнтам і зняў санкцыі ў абмен на спыненне міграцыйнага крызісу. Лійметс сцвярджае, што гэта стала вядома ў выніку размовы паміж Лукашэнкам і Ангелай Мэркель.
Сітуацыю на памежным пераходзе Брузгі – Кузніца каментуе віцэ-міністр замежных справаў Польшчы Марцін Пшыдач.
«Я магу сказаць адносна палітыкі Варшавы – нашае стаўленне не зменіцца праз шантаж Менску. На жаль, новыя санкцыі будуць адчувальныя для беларускага грамадства, але віна за гэта ляжыць на Аляксандру Лукашэнку».
Найбольшую суму тэрмінаў на сёння атрымалі муж і жонка Анастасія і Сяргей Крупенічы, на якіх пратаколы складалі дзевяць разоў запар і якія правялі ў зняволенні больш за 100 дзён. Акрамя іх праваабаронцы паведамляюць, што падобныя рэпрэсіі перажываюць Яўген Люльковіч (61 содні), Аляксандр Бембель (58 содняў), Аляксандр Беладзед (51 содні), Віталій Умрэйка (44 содні).
«Яшчэ дзесяць перазатрыманых менчукоў асуджаныя да 30 і болей содняў», – падкрэслівае «Вясна».
Такі ж чын ціску выкарысталі ў дачыненні журналісткі Ірыны Слаўнікавай і яе мужа Аляксандра Лойкі.
Сышоў з жыцця вядоўца культавай тэлепраграмы «Відзьмо-невідзьмо» Сяргей Філімонаў.
Кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін з спасылкай на сваякоў паведамляе ў сваім Фэйсбуку, што праз загружанасць ад кавіду, цела могуць выдаць хутчэй за ўсё толькі 19 лістапада. Месца і час развітання і пахавання пакуль невядомыя.
Паводле папярэдніх звестак, прычынай смерці Сяргея Філімонава мог стаць каронавірус.
МГМ, belsat.eu