Анансаваная сустрэча Лукашэнкі з Пуціным, падобна, не адбылася


Падчас саміту Шанхайскай арганізацыі супрацы (ШАС) у Узбекістане мусіла адбыцца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным. Яе анансавалі яшчэ ў канцы жніўня. Але пра факт перамоваў нічога не паведамляецца.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацы. Бішкек, Кыргызстан. 14 чэрвеня 2019 года.
Фота: kremlin.ru

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнка 31 жніўня распавяла падрабязнасці размовы з Уладзімірам Пуціным, якая адбылася напярэдадні. Як паведамлялася, Лукашэнка і Пуцін дамовіліся правесці сустрэчу на палях саміту ШАС 15-16 верасня ва Узбекістане.

Hавiны
Лукашэнка дамовіўся на чарговую сустрэчу з Пуціным
2022.08.31 16:05

Але станам на 17 верасня нічога пра сустрэчу так і невядома.

Паводле прэс-службы Лукашэнкі, ён сустрэўся толькі з кіраўнікамі Ірану, Кітаю, Пакістану і Узбекістану.

У сваю чаргу Крэмль паведамляе пра сустрэчы Пуціна з лідарамі Азербайджану, Індыі, Ірану, Кітаю, Кыргызстану, Манголіі, Пакістану, Туркменістану, Турэччыны і Узбекістану.

Пра тое, што адбылася сустрэча Пуціна з Лукашэнкам, не паведамляе ніводны з бакоў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў