На Мёршчыне патануў 8-гадовы хлопчык. Ён хацеў паказаць, як скакаць «бомбачкай» у ваду


Трагедыя здарылася днём 17 жніўня, калі чацвёра дзяцей адпачывалі на беразе штучнага вадаёму ў аграгарадку Пад’ельцы Мёрскага раёну, паведамілі ў Следчым камітэце.

Месца, дзе загінуў 8-гадовы хлопчык.
Фота: skgovby / Telegram

Сябры загінулага распавялі, што ён хацеў паказаць, як правільна скакаць «бомбачкай» у ваду, аднак не разлічыў сваіх сілаў і пачаў тануць.

Дзіця дасталі з вады супрацоўнікі Таварыства ратавання на водах, але не зважаючы на намаганні медыкаў, хлопчыка ўратаваць не ўдалося. Дарогаю ў шпіталь ён памёр.

Месца, дзе загінуў 8-гадовы хлопчык.
Фота: skgovby / Telegram

Паводле факту гібелі дзіцяці праводзіцца праверка.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў