У Менску затрымалі журналіста Ігара Карнея


У Менску 17 ліпеня затрымалі журналіста Ігара Карнея, паведамляе радыё «Свабода» са спасылкай на дачку журналіста.

Ігар Карней.
Фота: радыё «Свабода»

Спачатку дачка Ігара Карнея распавядала, што яго арыштавалі на 10 содняў і адправілі на Акрэсціна. Удома ў журналіста прайшоў ператрус.

Пазней «Еўрарадыё» стала вядома, што супраць Карнея распачалі крымінальную справу.

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, на дзень 17 ліпеня ў зняволенні ў Беларусі застаюцца 36 журналістаў і працаўнікоў медыяў.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў