Удзельніца Антымайдану: За гадзіну нам даюць 25 грыўняў


«Я тут, каб пракарміць сваіх дзяцей», – гаворыць удзельніца мітынгу прыхільнікаў Януковіча ў Кіеве.

Паводле жанчыны, якая адмовілася гаварыць у аб’ектыў відэакамеры «Белсату», на праўладную акцыю за грошы прыязджаюць беспрацоўныя. «Тут гадзіна каштуе 25 грыўняў. Значыцца, збіраюць аўтобусы з маленькіх і вялікіх гарадоў і людзям плацяць: колькі гадзінаў адстаяў. Колькі ім даюць?.. Ну, прыкладна 300–350 грыўняў. Людзі без працы. Працы ня-ма! Я сюды прыехала, каб пракарміць дзяцей. У мяне на сёння няма на кавалак хлеба. Вось я сюды і прыехала…».

Удзельніца мітынгу лічыць, што сапраўдных прыхільнікаў Януковіча на ім амаль няма: «Забярыце ў іх грошы, і вы ўбачыце, што будзе».

{movie}Удзельніца Антымайдану: За гадзіну нам даюць 25 грыўняў|right|13765{/movie}

Паводле розных ацэнак, на суботні Антымайдан у Кіеў звезлі ад 20 тысяч да 60 тысяч чалавек з паўднёвых і ўсходніх раёнаў Украіны. Мітынг мае прадоўжыцца ў нядзелю, а пасля – стаць бестэрміновым.

У наступным рэпартажы «Белсату» – меркаванні іншых удзельнікаў Антымайдану.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў