Наталля Манькоўская: Гей-прайд – гэта не дэманстрацыя сваёй сексуальнай арыентацыі


Чарговы айчынны гей-прайд пакінуў шмат пытанняў. Пра тое, як быць іншым у Беларусі – у «Размове Жбанкова» гутарка з Наталляй Манькоўскай, адной з лідарак праваабарончага руху «Гей-Беларусь».

{movie}Наталля Манькоўская: Гей-прайд – гэта не дэманстрацыя сваёй сексуальнай арыентацыі|right|13746{/movie}

Усе адзначаюць неверагодную талерантнасць беларусаў. Аднак гэтая талерантнасць знікае, як толькі паўстае пытанне чарговага Гей-прайду. Чаго баяцца людзі? На думку Наталлі Манькоўскай, гэтая талерантнасць – толькі міф. «Калі справа даходзіць да стаўлення да ЛГБТ ці непапулярных у грамадстве ідэяў, беларуская талерантнасць аказваецца мыльнаю бурбалкаю. Маем нават прамовы нянавісці да ЛГБТ з боку публічных асобаў, што, здавалася б, меліся імкнуцца да захавання правоў чалавека, дэмакратыі ды талерантнасці», – кажа Наталля Манькоўская.

Быць можа, беларусы не хочуць чуць публічных дэкларацыяў пра сексуальную арыентацыю? Госця праграмы гаворыць, што гей-прайды – гэта не дэманстрацыя арыентацыі, а барацьба за правы. «Часта мяркуецца, што чалавек, што бярэ ўдзел у ЛГБТ-акцыях, каб паказаць, які ён і з кім спіць. Гэта зман, каб гэта зразумець, дастаткова паглядзець на публічныя акцыі падтрымання роўнасці ЛГБТ у Польшчы, Літве, ва Украіне, на лозунгі. Гаворка ідзе аб правах чалавека, аб роўнасці для ўсіх. «Правы чалавека – мой гонар» – адзін з лозунгаў гей-прайду ў Кіеве. І на такія акцыі прыходзяць людзі, нягледзячы на іхную сексуальную арыентацыю і гендарную ідэнтычнасць. Туды прыходзяць людзі, каб выказаць сваё перакананне, а не сексуальную арыентацыю: усе людзі роўныя», – падкрэслівае Манькоўская.

Адкуль бяруцца «няёмкія смешкі» шараговых беларусаў і гамафобія чыноўнікаў? Глядзіце «Размову Жбанкова»!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў