Гарадзенцы атрымалі магчымасць паблукаць па Вавілонскай вежы


Персанальная экспазіцыя мастачкі Вікторыі Ільіной, што адкрылася ў Гарадзенскай выставачнай зале, гэтак і называецца – «Вежа». Тут – варыяцыі на матывы міфу пра Вавілонскую вежу. Мастачка кажа, вежа чаруе яе яшчэ з часоў студэнцтва.

{movie}Гарадзенцы атрымалі магчымасць паблукаць па Вавілонскай вежы|right|13716{/movie}

«Гэта такая магутная вертыкаль, – распавядае мастачка. – Яна аб’ядноўвае ўсе лініі навакольнага пейзажу, надае сэнс і гарызанталям, і іншым лініям. Яна заўсёды ўзвышалася над мястэчкам ці горадам, гэта быў ці кляштар, ці вежа феадала, ці святыня».

У працах спадарыня Вікторыя гуляецца формамі ды фактурамі, спалучае жывапіс з графікаю. Ёсць тут і вежа, зробленая з дроцікаў, быццам традыцыйны саламяны павук.

«Нашы майстэрні гарадзенскіх мастакоў знаходзяцца ў вежах. Мы іх вельмі любім, і тэма гэтая для мяне вельмі важная», – тлумачыць Ільіна свой сантымент да вежаў.

Прагуляцца па казачным свеце вежаў у выставачнай зале можна да канца снежня.

Іншыя тэмы: Іспанскі дырыжор м музыказнаўца Алексіс Сар’яна прывёз у Вільню ды разам з літоўскімі музыкамі паказаў гледачам першую оперу пра Вялікае княства Літоўскае. Найлепшыя фатографы з усяго свету прэзентавалі ў Менску свае працы на выставе «World Press Photo». Гучны дзіўны вечар прайшоў у пабе «Graffiti»: перад публікаю выступілі эксперыментальшчыкі «Альёшя, гіў мі а чэнс», «Slowner» і «We’ve Got A Message From». «Зорны» джазавы праект «IvanandaJazz» паказаў праграму, якая яднае заходнюю і ўсходнюю культуры.

Адэля Дубавец, «Навіны культуры»

Стужка навінаў