Маладафронтавец Уладзімір Яроменак апошнія дні на свабодзе


Актывіста «Маладога фронту» Уладзіміра Яроменка 11 снежня заключаць пад варту ў ізалятары на Валадарскага ў Менску. Дзеяч мусіць адбыць трохмесячны арышт за парушэнне прэвентыўнага нагляду.

20 жніўня суд Першамайскага раёну Менску прыгаварыў Яроменка да трох месяцаў арышту. 12 лістапада Менскі гарадскі суд пакінуў прысуд у сіле.

Архіўны матэрыял “Аб’ектыву” пра Уладзіміра Яроменку: {movie}Матэрыял “Аб’ектыву” пра Уладзіміра Яроменку|right|13681{/movie}

Падчас паседжання касацыйнай інстанцыі Яроменак і ягоны адвакат сцвярджалі, што матэрыялы справы сабралі незаконна і саму крымінальную справу таксама распачалі незаконна. Адвакат, сярод іншага, указвала на тое, што пратаколы аб парушэнні прэвентыўнага нагляду Яроменкам, якое нібыта мела месца, складаліся са шматлікімі парушэннямі.

Напрыклад, подпіс гаспадара кватэры, у якой Яроменак абавязаны быў кватаравацца, адрозніваўся ў пратаколе яго допыту ды іншых матэрыялах справы. Але суд Першамайскага раёну, які 20 жніўня вынес абвінаваўчы прысуд, вырашыў не прызначаць почырказнаўчай экспертызы і не палічыў патрэбным выклікаць гэтага сведку. Нягледзячы на гэтыя ды іншыя згаданыя адвакатам парушэнні, Менгарсуд вырашыў пакінуць пастанову ніжэйшага суда ў сіле.

Уладзіміра Яроменка прыгаварылі да трох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у масавых закалотах у Менску пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. У жніўні 2011 года актывіста вызвалілі праз памілаванне. Над ім устанавілі прэвентыўны нагляд, пасля чаго Яроменак трапляў у суд некалькі разоў. Апошнім разам у верасні 2013-га года актывіст атрымаў 5 содняў арышту за парушэнне ўмоваў прэвентыўнага нагляду.

На гэты момант прэвентыўны нагляд, за парушэнне якога Яроменка асудзілі, ужо знялі. Разам з тым былы палітзняволены застаецца пад прафілактычным наглядам – гэта азначае, што ён можа пакідаць месца жыхарства і нават выязджаць за мяжу, але, калі плануе адсутнічаць больш як месяц, мусіць папярэджваць інспектара.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў