«Ілі-ілі» запісалі дыск па-беларуску і плануюць аб’яднаць беларускіх музыкаў


https://youtu.be/JNP42i5XWMM
Пасля туру па гарадах Беларусі гурт «Ілі-ілі» прэзентаваў новы дыск пад назваю «Ліст» у менскім «Рэпабліку». Ідэя запісаць беларускамоўны альбом паўстала ў музыкаў падчас гастроляў па Францыі з Купалаўскім тэатрам.
{movie}«Ілі-ілі» запісалі дыск па-беларуску і плануюць аб’яднаць беларускіх музыкаў |right|13654{/movie}
«Мэта была проста рабіць добрую музыку. Хлопцы прыехалі з Францыі, прывезлі матэрыял, і гэта было вельмі цікава. Яны казалі пра тое, што на беларускай мове чамусьці хочацца размаўляць менавіта больш за ўсё за мяжою. Калі мы паглядзелі, што збіраецца столькі песень на беларускай мове, вырашылі запісаць менавіта гэта», – кажа удзельнік «Ілі-ілі» Павел Яскевіч.

На прэзентацыі прагучалі песні, якія паспелі палюбіцца слухачам, як «Сэрцы» і «Танчыць» – на якую і знялі кліп.

Адразу пасля вялікага канцэрту «Ілі-ілі» бяруцца за рэалізацыю амбітнай ідэі – канцэрту-марафону з удзелам двух дзясяткаў беларускіх выканаўцаў.

«Трохі згуртаваць музычную супольнасць Беларусі, бо яна існуе ў такім стане нейкіх невялічкіх груповак. Не думаю, што гэта нешта зменіць карэнным чынам, але думаю, што яны пазнаёмяцца адзін з адным, і гледачоў пазнаёмяць з такою беларускаю музыкаю», – зазначае ўдзельнік гурта Міхась Зуй.

Маштабная музычная акцыя з удзелам «Ілі-ілі» ды самых розных гасцей плануецца на 1 лютага 2014 года.

Паслухаць новы альбом можна ТУТ!

Іншыя тэмы: Частку гледачоў не пусцілі на берасцейскі канцэрт гурта «Океан Ельзи», журналістаў выгналі, а лідар гурта Святаслаў Вакарчук нараніцу звярнуўся да ўкраінскага народу з заклікам аб’яднацца і змагацца за лепшую будучыню. У Магілёве прэзентавалі традыцыйныя стравы з 15 рэгіёнаў вобласці ды прапаноўваюць рэстаратарам звярнуць увагу на народныя рэцэпты. Беларус Аляксандр Філіпенка, які стала жыве ў Маскве, распавёў пра сваю выдадзеную ў Расеі кнігу пра Менск. У «Graffiti» выступілі два маладыя бадзёрыя калектывы – «Bulba Fusion» і «9 мм».
{movie}”Агляд падзеяў культуры” (06.12.2013) |right|13653{/movie}
Сяргей Будкін, Адэля Дубавец, belsat.eu

https://youtu.be/JHqZdW5DjCw

Глядзі таксама
Каментары