Праўладны мітынг прыкрыўся ад пратэстоўцаў міліцыянтамі (Фота)


Падтрымаць украінскага прэзідэнта да Вярхоўнай Рады ў Кіеве прыйшлі каля 500 чалавек. Міліцыя перакрыла падыходы да месца правядзення праўладнага мітынгу. Фотарэпартаж нашага карэспандэнта.

На Майдане Незалежнасці ад раніцы сабраліся некалькі тысячаў чалавек. Апазіцыя блакуе працу кабінету міністраў і Вярхоўнай Рады, не пускаючы да будынку яе працаўнікоў. У якасці дапамогі праваахоўнікі атрымалі аўтобусы, якімі блакавалі падыходы.

Тым часам пракуратура Кіева цвердзіць, што ў 9 чалавек, якіх падазраюць у масавых сутычках з міліцыянтамі ля Адміністрацыі прэзідэнта, знайшлі матэрыялы для вырабу кактэйляў Молатава, пнеўматычную зброю, нажы і газавыя балончыкі.

Прэм’ер-міністр Украіны Мікалай Азараў заклікаў дэманстрантаў да перамоваў і заявіў, што ўрад гатовы падтрымаць мірныя формы пратэсту. Ён падкрэсліў, што заклік Захаду пазбегчы гвалту датычыць не толькі ўладаў, але і тых, хто выйшаў на вуліцы.

Стужка навінаў