Крывавыя вынікі нядзельнага Майдану (абноўлена)


Колькі ж іх было?

Украінскі партал censor.net.ua паведамляе пра адзін мільён пратэстоўцаў. Украінская апазіцыя назвала лічбу 500 тыс. А радыё “Свабода” піша пра 200 тыс.

Колькі ж іх было?

Малацілі без разбору

Партыя “Свабода ” заяўляе, што 1 снежня ў Кіеве на вул. Банкавай “беркутаўцы” жорстка збілі дэпутата Андрэя Мішчанку і разбілі галаву дэпутату Аляксею Кайдзе. Разам з тым афіцыйна паведамляецца, што за мінулыя суткі да брыгадаў неадкладнай медыцынскай дапамогі звярнуліся 165 траўмаваных. З іх шпіталізаваны 109 чалавек, – публікуе лічбы rbc.ua.

Штурм Адміністрацыі

{movie}Штурм Адміністрацыі прэзідэнта ў Кіеве|right|13565{/movie}У нядзелю ў Кіеве адбыўся штурм Адміністрацыі прэзідэнта. Падчас штурму выкарыстоўвалі нават бульдозер. Спецназаўцам, аднак, удалося абараніць будынак. Лідары ўкраінскай апазіцыі назвалі спробу захапіць Адміністрацыю прэзідэнта правакацыяй.

Захоплена мэрыя

Мітынгоўцам удалося захапіць будынак сталічнай адміністрацыі, які ператварыўся ў штаб дэманстрантаў. У калоннай зале будынку стварылі штаб пратэсту, паведамляе ўкраінскі 5 канал. Арганізатары заявілі, што гэта не мітынг, а рэвалюцыя, аднак заклікалі не ісці на штурм ураду і адміністрацыі прэзідэнта, дзе былі сканцэнтраваныя вялікія сілы спецназу і міліцыі.

{movie}Пратэстоўцы б’юць вокны кіеўскай адміністрацыі|right|13566{/movie}

Танкі ў горадзе?

У сацсетках з’явілася відэа, на якім нібыта бачна, што ў кірунку Кіева едзе ваенная тэхніка. Відэа лічаць правакацыяй.Танкі ў горадзе?

{movie}Танкі едуць ў Кіеў?|right|13562{/movie}
Дасталася і журналістам

Больш за 40 украінскіх і замежных журналістаў пацярпелі на вул. Банкавай падчас сутычак пратэстоўцаў са спецназам і радыкальнымі маладзёнамі. У прыватнасці, разбілі галаву журналісту з Польшчы.

{movie}Збіты польскі журналіст|right|13564{/movie}
Траўму галавы атрымаў аператар «Euronews».
{movie}Пацярпелы аператар Еўраньюс|right|13563{/movie}
Пацярпелі журналісты парталу Pravda.com.ua і фотажурналіст «ЛІГАБізнесІнформ» Аляксандр Перавознік. Яго збівалі 8 беркутаўцаў. Хоць мужчына казаў, што ён журналіст, гэта не дапамагло, падае news.liga.net. Таксама пацярпеў журналіст «Громадське ТБ» Мустафа Наем.
Ю.В., паводле censor.net.ua, rbc.ua
Стужка навінаў