«Рэпартаж Залеўскага»: Міфы жыцця ў Заходняй Беларусі


Беларусь – адзіная краіна, якая захавала ўсё найлепшае ад Савецкага Саюзу. Тут дбаюць пра тое, каб палі не зарасталі быллём і годна ставяцца да чалавека працы. Ці такое меркаванне мае якое-кольвек дачыненне да рэчаіснасці? Адказ на гэтае пытанне – у «Рэпартажы Залеўскага».

{movie}«Рэпартаж Залеўскага»: Міфы жыцця ў Заходняй Беларусі|right|13419{/movie}

Адна карова ў сярэднім дае малака да Br 1 млн–1,2 млн. Пры жабрацкіх заробках у калгасе для мясцовых жыхароў гэта ці не асноўнае месца прыбытку для таго, каб самім пракарміцца і пракарміць сваіх дзяцей. Аднак тут, у Скідзельскім сельсавеце, на гэтым дзікім пасвішчы, гэтая карова максімум у стане забяспечыць надоі на Br 800 тыс. На відэа ў рэпартажы можна паглядзець, як жывёліна выглядае – як з архіўных кадраў у гады, калі ў краіне панаваў голад.

«Далі мне пасвішча. Дзе прарастае зелле, крапіва, асот», – распавядае мясцовая жыхарка.

Непадалёк – дарога на могілкі. Калісьці яна была мацаваная з камянёў. Але некалькі гадоў таму калгас заараў дарогу пад рапсавае поле. Пасля людзі самі выездзілі каляіны, але яна ў такім стане, што частку шляху нябожчыка мусяць несці праз поле.

Як насамрэч жыве заходняя Беларусь? Глядзіце у «Рэпартажы Залеўскага».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў