У Крамлі пажартавалі з Лукашэнкі


Рыбацкія здольнасці Аляксандра Лукашэнкі, які нядаўна пахваліўся тым, што вылавіў у Прыпяці 57-кілаграмовага сома, чарговы раз сталі прадметам для высмейвання і здзеку. Адбылося гэта на ўручэнні прэміі «Срэбная калоша» – за самыя сумнеўныя дасягненні ў шоу-бізнесе.

Беларускага кіраўніка ўзгадалі падчас уручэння «ганаровага» прызу ў намінацыі «Плагіят года, або Блізнюк падкраўся непрыкметна». Сярод намінантаў аказаліся: амерыканскі прэзідэнт Барак Оўбама за нібыта скрадзеную ва Уладзіміра Пуціна канцэпцыю перадвыбарчай кампаніі, алімпійскі факел за стоадсоткавае падабенства да лагатыпу адной з марак расейскай гарэлкі. У спіс намінантаў таксама трапіў рэктар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэту Віктар Садоўнічы – ён публікаваў у сваім «Тўітэры» цытаты выбітных людзей, выдаючы за свае. Побач з гэтымі перлінамі плагіяту апынуўся і Аляксандр Лукашэнка, які распавёў медыям, што злавіў сома вагою 57 кілаграмаў. Дарэчы, зрабіў ён гэта адразу пасля таго, як расейскі прэзідэнт пахваліўся 21-кілаграмовым шчупаком, вылаўленым у нацыянальным запаведніку ў Тыве.

На жаль, у намінацыі «Плагіят года» перамог буржуазны канкурэнт Лукашэнкі – Барак Оўбама. Прыехаць на ўручэнне прэміі амерыканскі прэзідэнт не змог, піша на сваёй старонцы арганізатар прэміі, радыёстанцыя «Серебряный дождь». Арганізатары пастанавілі даслаць Оўбаму пераможную калошу поштаю – непасрэдна у Белы Дом.

У гонар самага яркага намінанта, Аляксандра Лукашэнкі, прагучала кампазіцыя ВІА «Песняры» ў выкананні гурта з Украіны «Ундервуд».

У тэксце рэмэйку не засталося ні слова ад арыгінальнай кампазіцыі. Выканаўцы выйшлі на сцэну ў псеўдабеларускіх вышыванках з бутафорскімі вусамі, характэрнымі для стылягаў 70-х гадоў. А на падтанцоўцы ва «Ундервуду» былі піянеры-падстаркі. Але самаю моцнаю часткаю выступу стаў тэкст песні.

Гурт «Ундервуд», «Белавежская пушча»

Президентская длань насадила сама,

Червяка на крючок, помусолив получше,

И секунд через 20 поймала сома,

Правда, сом был отпущен,

Благородно отпущен.

И тогда удивилась природа сама,

И посол был допрошен,

А потом был отпуШЧэн.

И хотя этот сом был как рыба в воде,

И конечно имел целый ряд преимуществ,

Только «батька» его элегантно потдел,

И легонько приШЧучил и легонько приШЧучил.

{movie}У Крамлі пажартавалі з Лукашэнкі|right|13188{/movie}

Варта прыгадаць, што пасля ўлучэння асобы беларускага палітыка нумар адзін у спіс намінантаў «Срэбнай калошы» той запатрабаваў забараніць уезд Ксеніі Сабчак (адна з вядоўцаў цырымоніі ўручэння прэмій) у Беларусь. Пад гарачую руку беларускага кіраўніка трапілі і журналісты тэлеканала «Дождь». Праўдападобна, Лукашэнка паблытаў арганізатараў «Калошы» – радыёстанцыю «Серебряный дождь» – з апазіцыйным тэлеканалам «Дождь», на якім працуе тая самая Ксюша Сабчак.

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў