Хто мы? Атрымайце адказ за адну хвіліну


Якая яна, беларуская кінапраўда? Якія мы па той бок экрану? COUBы беларускіх кінастужак, якія адказваюць на гэта пытанне.

«У нашым жыцці праўда заўсёды перамагае, але жыцця часта не хапае», – сказаў калісьці практык і тэарэтык кінематографу Сяргей Эйзенштэйн.

Якая яна, беларуская кінапраўда? Ці можна зразумець наш народ, яго, прабачце за пафасную фармулёўку, душу з дапамогаю нацыянальнага кінамастацтва? Мы вырашылі не браць на сябе адказнасці займацца кінакрытыкаю і не прыцягваць да гэтай няўдзячнай справы беларускіх кінаэкспертаў.

Пра кіно і пра нас, беларусаў, было сказана і напісана нямала. Ацаніце сябе самі – вашае суб’ектыўнае меркаванне можа быць нашмат больш значнае за дзясяткі тысяч словаў, сказаных адмыслоўцамі вузкага і шырокага профілю.

Прэзентуем вашай увазе COUBы (закальцаваныя кароткія ролікі) беларускіх кінастужак з розных перыядаў гісторыі нашага кіно. Ад бадай што першай кінастужкі, якая нарадзілася ў Беларусі, – «Прастытутка» 1926 г., да фільму апошняга дзесяцігоддзя, які атрымаў дазвол на прэм’ерны паказ у беларускай сталіцы толькі праз шэсць гадоў пасля таго, як пабачыў свет, – «Акупацыя. Містэрыі» 2004 г.

Глядзіце, ацэньвайце і стаўце дыягназ сабе і беларускаму кінематографу самастойна.

Стужка навінаў