«Сапраўднага міру і сапраўднай бяспекі». Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Вялікаднем


Абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў, якія сёння святкуюць Вялікдзень. «Зычу кожнай сям’і сапраўднага міру, сапраўднай бяспекі і сапраўднай стабільнасці», – сказала лідарка.

У адмысловым звароце Святлана Ціханоўская заўважыла, што ў гэты дзень шмат якія сем’і адзначаюць свята разам за вялікім сталом. Аднак цяпер у размовах абмяркоўваюць несвяточныя рэчы.

«Цяпер у Беларусі апошнія навіны – размяшчэнне ў Беларусі расейскай ядравай зброі, вайна ва Украіне, рост цэнаў, нізкія пенсіі і заробкі. Мне падаецца, што гэта не тыя тэмы, якія хочацца абмяркоўваць у светлае свята Вялікадня», – сказала абраная прэзідэнтка.

Яна пажадала кожнай беларускай сям’і «сапраўднага міра, сапраўднай бяспекі і сапраўднай стабільнасці»:

«Каб вам і вашым блізкім не даводзілася абмяркоўваць за святочным сталом магчымасць ядравай вайны, а каб вы маглі абмяркоўваць, у які ўніверсітэт будуць паступаць вашыя дзеці ці куды вы гэтым летам паедзеце адпачываць. Міру вам і дабрабыту!»

Агляд
Забіраюць крыжык, Біблію, не пускаюць святароў. Як у беларускіх турмах парушаюць правы вернікаў
2023.04.16 07:00

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў