Галадоўка – зброя пралетарыяту?


На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе звольнілі пяць рабочых. Не здолеўшы дамагчыся аднаўлення іх на працы, кіраўнікі незалежнага прафсаюзу абвесцілі галадоўку. Пра сродкі абароны правоў працоўных у «Размове Мацкевіча» гутарка з Юрыем Рубцовым – рабочым, якога ў свой час звольнілі з дзяржпрадпрыемства за грамадскую дзейнасць.

{movie}Галадоўка – зброя пралетарыяту?|right|12910{/movie}

«Галадоўка – гэта крок роспачы двух чалавек, якія не могуць нічога зрабіць, каб абараніць чальцоў свайго прафсаюзу», – гаворыць госць праграмы. Адначасова з гэтым Юрый Рубцоў крытыкуе недастатковую актыўнасць незалежных прафсаюзаў: «Іх дзейнасць практычна нябачная, яны кепска сябе рэкламуюць. Хто перашкаджае прафсаюзам зрабіць кашулі ды напісаць: «Не – працоўным кантрактам»? Або пакеты?»

«Працоўныя дачыненні ў нашай краіне без палітыкі немагчымыя. Тыя ж чальцы выбарчых камісіяў, якія лічаць галасы на выбарах, у выпадку, калі яны іх палічаць не так, як трэба ўладам, застануцца без працы», – гаворыць госць праграмы.

Чаму незадаволенасць уладамі не прымае актыўнай формы? Чаму рабочыя не пратэстуюць і не аб’ядноўваюцца вакол апазіцыйных палітыкаў ды не высоўваюць сваіх лідараў? Больш – у праграме «Размова Мацкевіча».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў