Журналіст і выдавец афіцыйна стаў паэтам


Журналіст і выдавец Валер Дубоўскі пачаў пісаць вершы і выдаў кнігу. У галерэі «Ў» адбылася прэзентацыя кнігі ягоных вершаў «На пачатку маўчання».

«Я пачаў пісаць вершы зусім нядаўна. У маладосці пачынаў – і кінуў. Ну, а тады нашыя вядомыя пісьменнікі, у першую чаргу, дзядзька Рыгор, як мы кажам, Рыгор Барадулін падштурхнуў. Кажа, раз нешта закладзенае, то трэба гэта рабіць», – зазначае сам аўтар.

«Валер Дубоўскі не піша вершаў, рыфмаваных радкоў ці верлібраў. Ён жыве паэзіяй. Думае, як падказвае паэзія», – напісаў Рыгор Барадулін у прадмове да кнігі.

А гэта чатырохрадкоўе самога аўтара.

«Урэшце мне сэнс вядомы

І слоў, і далёкіх дымоў.

Думаў – дарога – здому,

Напраўдзе, – дарога – дамоў
».

Прэзентацыя сабрала амаль увесь літаратурны бамонд, наведалі яе, між іншых, Уладзімір Арлоў, Генадзь Бураўкін, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч і Леанід Дранько-Майсюк. Кніга пабачыла свет у серыі «Кнігарня пісьменніка» «Бібліятэкі Саюзу беларускіх пісьменнікаў».

Іншыя тэмы: Гурт «Нельга забыць» паказаў музычную праграму па матывах твору Уладзіміра Караткевіча «Леаніды не вернуцца да Зямлі». Фотаздымкі Дзяніса Раманюка з альбому «Беларусь сінявокая» пераехалі з Нясвіжскага замку ў Менск. У Берасці адбылася прэзентацыя першай кнігі паэта Уладзіміра Глазава, пісаная цягам 20 гадоў. У Варшаве адкрыўся філіял кнігарні «ЛогвінаЎ».

Вольга Чайчыц, Адэля Дубавец, «Навіны культуры, belsat.eu

Стужка навінаў