Беларускі інтэрнэт патаннеў у 100 разоў


Міністр сувязі Мікалай Панцялей падчас наўпроставай лініі ў рэдакцыі газеты «СБ» заявіў, што за апошнія 5 гадоў інтэрнэт у Беларусі патаннеў у 100 разоў. «Мы набліжаемся ўжо да стакратнага патаннення. Яшчэ хутчэй, не атрымліваецца таму, што ў нас у краіне не стае ўласных інфармацыйных рэсурсаў», – заявіў чыноўнік. Прычынаю высокіх цэнаў на сёрфінг у сусветным павуцінні міністр называе карыстанне замежным ўэб-трафікам. Напрыклад, калі беларускі карыстальнік глядзіць праз інтэрнэт фільм, то, хутчэй за ўсё, робіць гэта праз расейскую пляцоўку. «Калі атрымаецца перацягнуць гэтыя рэсурсы да нас, то паслуга можа стаць амаль бясплатная». Пакуль міністэрства працуе над рэалізацыяй праграмы «бясплатнага нэту», мы прапаноўваем вашай увазе статыстыку, якая дазволіць зразумець, наколькі далёка мы ад сусветных інтэрнэт-лідараў.

Факт № 1 Беларусь на 106 месцы ў хуткасці інтэрнэту (самы хуткі інтэрнэт у Беларусі ў 10 разоў павальнейшы за звычайны інтэрнэт у Ганконгу 63 mbps)

Факт № 2 Мы на 69 месцы ў колькасці інтэрнэт-карыстальнікаў (толькі 46,9% насельніцтва краіны)

Факт № 3 Паводле стану на пачатак 2012 года у нас працавала 1633 кропкі Wi-Fi. (у ЗША зараз распрацоўваецца праект бясплатнага Wi-Fi-інтэрнэту па ўсёй краіне)

Юрась Высоцкі, belsat.eu

Стужка навінаў