Што вышывае чалец Савету Рэспублікі і як ідэолаг прызнаецца ў любові да Беларусі?


Ці высокія чыны здольныя на высокадухоўную творчасць? Адказ на гэтае пытанне можна знайсці ў Гомлі.
{movie}Што вышывае чалец Савету Рэспублікі і як ідэолаг прызнаецца ў любові да Беларусі? |right|12472{/movie}У карціннай галерэі імя Вашчанкі адчынілася выстава працаў кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацыяў. Аказалася, што чалец Савету Рэспублікі Анжаліка Дарагакупец у вольныя хвіліны вышывае родныя пейзажы ды экзатычных тыграў. А ідэолаг з гомельскай міліцыі прызнаецца ў любові да Беларусі ў тэхніцы разьбы па дрэве.
{movie}Што вышывае чалец Савету Рэспублікі і як ідэолаг прызнаецца ў любові да Беларусі? |right|12466{/movie}
ВІТАЛЬ КАРПІНСКІ, КІРАЎНІК ІДЭАЛАГІЧНАЙ ПРАЦЫ УУС ГОМЕЛЬСКАГА РАЙВЫКАНКАМУ: “У мае працоўныя абавязкі ўваходзіць правядзенне імпрэзаў для працаўнікоў міліцыі. Мы праводзім конкурсы дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва для працаўнікоў міліцыі ды іхных сямейнікаў. Праводзячы цягам 10 гадоў гэтыя конкурсы, я зразумеў, што мне час самому гэтым заняцца”.

Шмат якія фотапрацы з гэтай выставы – аўтарства Уладзіміра Франтава, гендырэктара прамысловага будаўнічага камбінату “Дыяніт”. Пабачыць, на што здольныя гомельскія кіраўнікі, можна да 22-га верасня.

Іншыя тэмы выдання: У Варшаве распавялі пра пасляваеннае адбудаванне Менску. У Берасці завяршаецца тэатральны фестываль “Белая вежа”.
{movie}Агляд падзяў культуры (13.09.2013) |right|12471{/movie}
Мар’яна Чарняев, belsat.eu
https://youtu.be/zb-JWyH96ag
https://youtu.be/a3AbsQxbqDk

Глядзі таксама
Каментары