Пенсіянеры беларускага року


Корань, Вольскі, Камоцкая, Варашкевіч – апошняя генерацыя рок-н-рольных герояў? Пра лёс айчыннага рок-н-ролу выдоўца праграмы «Размова Жбанкова» гутарыць з музыкам і журналістам Віктарам Сямашкам.

{movie}”Размова Жбанкова”: Пенсіянеры беларускага року|right|12360{/movie}

«Дагэтуль прадстаўнікі гэтай генерацыі – актыўныя, дзейсныя, творчыя», – зазначае госць праграмы.

Але рэальнаю з’яваю, моцным фактарам зменаў беларускі рок-н-рол зрабіўся напрыканцы 80-х. Ці сёння жывая гэтая місія? «Калі вяртацца да таго, што прынята лічыць белрокам і пакаленнем 80-х гадоў, то менавіта канец 80-х–пачатак 90-х быў «залатым векам», бо гурты, якія адстойвалі беларускія ідэі ды ідэю незалежнасці, фактычна дамагліся рэалізацыі гэтых ідэяў, хай і на кароткі прамежак часу», – гаворыць Віктар Сямашка.

Ці ёсць на беларускай рок-сцэне новыя героі? Ці іх цалкам замянілі рок-шоумэны? Глядзіце «Размову Жбанкова»!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў