Прэм’ер-міністр паўдня працаваў… таксістам (відэа+беларускія субтытры)


Уладзімір Пуцін ходзіць па пустым Пецярбурзе, Аляксандр Лукашэнка вылоўлівае велізарных самоў на Прыпяці. А вось прэм’ер-міністр Нарвегіі Енс Стольтэнбэрг вырашыў «падпрацаваць» таксістам: даведацца пра турботы суграмадзянаў і, натуральна, падвысіць свой рэйтынг напярэдадні выбараў.

{movie}Прэм’ер Нарвегіі папрацаваў кіроўцам таксі (беларускі пераклад)|right|11994{/movie}

«Сёння пятніца, і кожную пятніцу я бяру ўдзел у паседжанні ўраду з удзелам караля. Але другая палова пятніцы будзе зусім іншая, не такая, як звычайна. Для прэм’ер-міністра важна прыслухоўвацца да меркавання людзей. І ў таксі людзі гавораць тое, што яны думаюць», – зазначае прэм’ер на пачатку апублікаванага відэароліку.

Потым ён чапляе да вопраткі бэйджык таксіста, сядае за стырно і выязджае на вуліцы Осла. У машыне ўсталявалі некалькі камераў, так што размовы прэм’ера з пасажырамі былі запісаныя і выкарыстаныя для стварэння відэароліку.

Асоба кіроўцы выклікала лёгкі шок у пасажыраў, аднак неўзабаве распачыналася гутарка. З прэм’ерам абмяркоўваюць самыя разнастайныя тэмы – ад гарадскіх пляжаў да праблемаў у сферы адукацыі.

МЛ, belsat.eu

https://youtu.be/kGVGMNJhPok

Глядзі таксама
Каментары