Авангард па-беларуску: адкрылася выстава Уладзіміра Акулава. Навіны культуры


Беларускі авангард 80-х і 90-х зноў у цэнтры ўвагі. У межах праекту, прысвечанаму творчасці нашых мастакоў апошніх гадоў існавання краіны саветаў, адкрылася персанальная выстава Уладзіміра Акулава “Месцазнаходжанне”. На ёй прэзентаваныя творы графікі і жывапісу з асабістай калекцыі аўтара ды з калекцыі мастака Андрэя Плясанава.
{movie}Агляд падзеяў культуры (31.07.2013)|right|11848{/movie}
АНДРЭЙ ПЛЯСАНАЎ, АРГАНІЗАТАР ВЫСТАВЫ:

“Ён адрозніваецца ад другіх мастакоў сваёй брутальнасцю, падыходам да колераў, да малюнку. Ён у малюнку ў адной ці двух лініях бачыць тое, што Рэмбрант бачыў у сваіх год маляваных працах”.

На экспазіцыі можна пабачыць карціны Акулава пераважна апошніх двух гадоў, якія вылучаюцца сваёй манументальнасцю. Сярод іх поліптых “Царам і просталюдзінам”, трыпціх “Германскі сіндром” і праца “Еўропа. ХХ стагоддзе” – самы маштабны твор мастака, памерам 2,20 на 4 метры.

УЛАДЗІМІР АКУЛАЎ, МАСТАК:

“Амаль ніводнай працы няма, якая б была пачатая і скончаная. Звычайна перапісваю. Гэта значыць, на адным дыптыху, трыпціху ці поліпціху да пяці–шасці разоў перамалёўваю”.

Персанальная выстава Уладзіміра Акулава “Месцазнаходжанне” будзе працаваць у вялікай зале Музею сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску да 24 жніўня. А налета рыхтуюць яшчэ больш маштабную выставу творцы – з нагоды яго 60-годдзя.

Сяргей Будкін, belsat.eu

Іншыя навіны: брытанская паліцыя знайшла скрыпку Страдывары, скрадзеную 3 гады таму. У Лондане спалучаюць мастацтва і высокія тэхналогіі.

Стужка навінаў