Маладыя людзі пазнаёміліся паўтары гады таму ў сацыяльных сетках.
Дзяўчына ставілася да хлопца як да прыяцеля, аднак ён спадзяваўся на большае. Праз некалькі месяцаў дзяўчына даведалася, што хлопцу не 16, як ён казаў раней, а 25, паведамляе ranak.by.
Дзяўчына заявіла, што не жадае працягваць знаёмства, але хлопец не здаваўся: тэлефанаваў ёй, прасіў сустрэцца, спрабаваў аказаць ціск праз агульных знаёмых.
Маці непоўнагадовай напісала заяву ў міліцыю з просьбай абараніць дачку ад пераследу. Малады чалавек паабяцаў выправіцца, і сапраўды знік на некаторычас.
Увечары 22 жніўня яны яшчэ раз сустрэліся, каб высветліць адносіны. Пачалася сварка, хлопец схапіў дзяўчыну, а тая, вырываючыся, ударыла яго ў твар і паламала сківіцу.
Пацярпелы напісаў заяву на школьніцу. 16 верасня Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання.
ДР belsat.eu