Ва Украіне дэпутат падарваў гранаты падчас пасяджэння сельскай рады


У Закарпацці падчас пасяджэння Керэцкоўскай сельскай рады дэпутат падарваў гранаты, у выніку чаго пацярпелі мінімум 26 чалавек. Стан некаторых вызначаецца як цяжкі.

Пакой, дзе праходзіла пасяджэнне сельскай рады, пасля выбуху.
Фота: РБК-Україна / Telegram

Як паведамляюць, сам падрыўнік загінуў. Гэта дэпутат сельскай рады ад партыі «Слуга народу» Сяргей Батрын.

Паводле звестак тэлеграм-каналу «Times of Ukraine», мужчыну было 54 гады, ён жыў у сяле Кушніца і ўваходзіў у склад камісіі ў пытаннях законнасці, правапарадку і дэпутацкай этыкі.

Паводле на відэа, якое пашыраецца ў сеціве, мужчына спачатку зайшоў у пакой, дзе адбывалася пасяджэнне, пасля дастаў з кішэні тры гранаты і адну за адною кінуў іх на падлогу.

Дзеянні мужчыны кваліфікаваныя як тэракт, паліцыя пачала крымінальную справу, якою зоймецца СБУ.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў