Хвілінка нянавісці ў Паўночнай Карэі


У апошнім запаведніку таталітарызму не сціхаюць урачыстасці да 60-годдзя заканчэння вайны паміж дзвюма Карэямі.

{movie}Экскурсія нянавісці|right|11768{/movie}

Паводле афіцыйнай ідэалогіі, “непераможны лідар і збаўца чалавецтва” Кім Ір Сэн амаль асабіста знішчыў крыважэрныя войскі амерыканцаў, японцаў і марыянетак з Паўднёвай Карэі. Гэты дзень у Паўночнай Карэі завецца “Днём Перамогі ў Вялікай вайне за вызваленне Айчыны”.

Каб маладое пакаленне не забывалася на поспехі памерлага правадыра і не пакідала нянавісці да імперыялістаў, у гэтыя дні школы Пхеньяну праводзяць экскурсіі па месцах, звязаных з жыццём Кім Ір Сэна, ды наведваюць помнікі ахвярам той вайны.

Настаўніца матэматыкі Чы Кхёнг Сім з гонарам распавядае, што ейныя вучні не могуць дачакацца прызыўнога ўзросту, каб знішчыць імперыялістаў і вызваліць Паўднёвую Карэю.

Большасці вучняў у гэтым класе ад 11 да 12 гадоў. Дзеці заўважылі, што сённяшні дзень – проста выдатны. Але прычына гэтага – не выдатнае надвор’е ці вольны ад заняткаў дзень, а захапляльныя гісторыі настаўніцы пра неверагодныя ўчынкі Кім Ір Сэна і пра жахлівых імперыялістаў.

Дзеці не шкадавалі моцных словаў на адрас ідэалагічных ворагаў і паабяцалі канчаткова знішчыць ЗША, як толькі трохі падрастуць.

У. Ш., belsat.eu

Стужка навінаў