Сілавікі паказалі свае здольнасці ў Берасці


Поўная назва прома-акцыі Следчага камітэту гучыць «Берасце – бяспечны горад. Берасцейцы моцнай прафесіі – ЗА!»



Прадстаўнікі розных сілавых службаў разам з мясцовымі працаўнікамі МНС паказалі, як яны ўмеюць затрымліваць злачынцаў і тушыць пажары. Пад вясёлыя рытмы пост-савецкай эстрады кожны ахвотны мог патрымаць у руках узоры зброі, якой карыстаюцца беларускія сілавікі, ды тут жа на месцы здаць адбіткі пальцаў або дапамагчы праваахоўнікам зняць іх з сябра.

{movie}Сілавікі паказалі свае здольнасці ў Берасці|right|11698{/movie}

Найбольш зацікавіў гледачоў паказ здольнасцяў працаўнікоў мытні ды кінолагаў. Ахоўнікі беларускай мяжы выказаліся надзвычайным акторскім талентам у кароткай сцэне «кантрабандыст супраць памежніка з сабакам». Падрабязнасці ў відэаматэрыяле.

УШ., belsat.eu

Стужка навінаў