Каго бракуе Беларусі: рабочых ці эканамістаў?


Найбольш запатрабаваныя спецыяльнасці ў Менску – кіроўцы, рабочыя ў комплекснай уборцы, грузчыкі, муляры ды кандуктары. Адначасова з гэтым для часткі працадаўцаў сапраўдная праблема – знайсці кваліфікаваных інжынераў ды іншых адмыслоўцаў з вышэйшай адукацыяй. Журналісты «Белсату» запыталі жыхароў Менску, якіх спецыялістаў найбольш бракуе ў Беларусі.

{movie}Каго бракуе Беларусі: рабочых ці эканамістаў?|right|11682{/movie}

«Чыста рабочых бракуе. Бо эканамістаў, юрыстаў «наштампавалі» столькі, што няма ад іх куды дзецца, – зазначае ўдзельніца апытання. – А вось з рабочымі – праблема. У мяне дома капітальны рамонт – і няма каму працаваць. Бракуе газазваршчыкаў, сантэхнікаў».

З ёй не пагаджаецца іншы рэспандэнт. На думку якога, краіне бракуе менеджараў і адмыслоўцаў ад эканомікі. «Бракуе, бо мала прафесараў і выкладчыкаў, якія б іх рыхтавалі. У нас і зверху, і нізавое звяно не ўмее кіраваць ды не ведае эканомікі. І мы працуем сабе на страту», – кажа мужчына.

Прагучала і нечаканае меркаванне, што Беларусі бракуе… міліцыянтаў. Глядзіце больш – у відэаматэрыяле.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў