Бітву пад Грунвальдам засыпала градам, а рыцарскую вёску затапіла


Амаль тысяча рыцараў з Польшчы, Беларусі, Расеі, Чэхіі ды Фінляндыі ўдзельнічалі ў рэканструкцыі Грунвальдскай бітвы, патанаючы ў вадзе і брудзе.

Рэканструкцыя штогод праводзіцца ў Польшчы на тым жа месцы, дзе ў 1410-м адбылася бітва. Нягледзячы на залевы і нават град, сёлета паглядзець на яе прыехалі болей за 40 тыс. чалавек. Праз мокрую траву і грунт рыцары не змаглі прадэманстраваць усіх сваіх здольнасцяў.

Як патлумачыў рэжысёр рэканструкцыі бітвы Кшыштаф Гурэцкі (Krzysztof Górecki), у сцэнар давялося ўносіць змены, бо коні не маглі разагнацца для нармальнага штурму, а пяхота – падужацца. Ён падзякаваў стваральнікам відовішча за самаадданасць і паведаміў, што частка ваяроў не змагла нармальна пераночыць, бо рыцарскую вёску заліло вадою.

Грунвальдская бітва адбылася 503 гады таму 15 ліпеня. Аб’яднаныя войскі Польшчы і Вялікага княства Літоўскага перамаглі Тэўтонскі ордэн. 18 тысяч крыжакоў загінулі, 14 тысяч былі ўзятыя ў палон.

{movie}Рэканструкцыя бітвы пад Грунвальдам-2013. Відэа dobroni.pl|right|11591{/movie}

АК, belsat.eu, паводле gazeta.pl

Стужка навінаў