Відэа, якое шакуе: жаўнер страляе ў егіпецкіх пратэстоўцаў


У Каіры працягваюцца сутыкненні паміж “Братамі-мусульманамі”, войскам і праціўнікамі Мэгэмэда Мурсі. На апублікаваным учора аматарскім відэа бачна, як пратэстоўцы спачатку выносяць акрываўленыя целы з натоўпу. Чуваць адзінкавыя стрэлы, аднак не зразумела, адкуль вядзецца стральба.

Пасля камера паказвае жаўнера на даху аднаго з будынкаў рэспубліканскай гвардыі. Ён дакладна цэліць перад кожным стрэлам у натоўп. У сваю чаргу пратэстоўцы не разыходзяцца і ніяк не адказваюць на страляніну і працягваюць стаяць перад вайсковым комплексам.

{movie}Аматарскае відэа|right|11507{/movie}

Менавіта там, паводле “Братоў-мусульманаў”, трымаюць зрынутага прэзідэнта. Паводле іх, відэа ёсць доказам таго, што войска страляе ў безабаронных дэманстрантаў.

У сваю чаргу прадстаўнікі рэспубліканскай гвардыі тлумачаць, што толькі бароняцца ад агрэсіўных пратэстоўцаў.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў