«Femen» топлес і з крыкамі «Жыве Беларусь» прывіталі Лукашэнку ў Кіеве (відэа)


Траіх актывістак арганізацыі «Femen» арыштавалі ў сталіцы Украіны пасля акцыі пратэсту супраць візіту кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.



Дзяячкі «Femen» выйшлі ўначы да месца начлегу лідара Беларусі ў Кіеве з паходнямі. Дзяўчаты голасна выкрыквалі «Жыве Беларусь», «Апошні дыктатар у Еўропе» і «Лукашэнка – скот». На целе актывісткі мелі надпісы «Fuck dictator». Падчас затрымання ўкраінскай міліцыяй яны не пераставалі крычаць, вырываючыся з рук праваахоўнікаў.

{movie}”Femen” топлес ды з крыкамі “Жыве Беларусь” прывіталі Лукашэнку ў Кіеве |right|11217{/movie}

«Femen» пазіцыянуе сябе як арганізацыя, якая вядзе барацьбу з перажыткамі патрыярхату – сексуальнай эксплуатацыяй жанчынаў, дыктатураю і засіллем рэлігіі.

Удзельніцы «Femen» ужо ладзілі акцыю супраць Лукашэнкі ў Менску на прыступках КДБ у 2011 годзе. Тады дзяўчат захапілі невядомыя ў цывільным. Мужчыны не назвалі сябе, адразу насунулі шапкі на вочы актывісткам і павезлі іх у невядомым кірунку.

У 2012 годзе ў Кіеве актывісткі пратэставалі супраць прыезду Лукашэнкі на фінал «Еўра-2012».

Дзеля падтрымання гурта «Pussy Riot» дзяячкі спілоўвалі крыж ва ўкраінскай сталіцы, з нагоды сыходу Бэнэдыкта XVI з пасады Папы ладзілі танцы ў Парыжскім саборы і публічна агаляліся ў Ватыкане.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў