Беларуская мова ў зомбі-стылі (Шакавальнае відэа)


У інтэрнэце з’явіўся неадназначны ролік пра цяжкі стан беларускай мовы, зняты ў стылі трымценнікаў пра зомбі.



Шакавальнае відэа “Куды знікла прыгажосць?” зрабілі ў межах некамерцыйнага праекту “Адмова”, мэта якога – абараніць беларускую мову ад знікнення. У роліку цяперашні яе стан, прызнаны афіцыйна ЮНЭСКО нестабільным, сімвалічна паказаны праз вобраз дзяўчыны-зомбі.

{movie}Відэаролік “Куды знікла прыгажосць?”|right|11089{/movie}

“Усё можна змяніць. Мы абраныя. Нам выпаў шанец паправіць памылку мільёнаў або пасля нас не застанецца нічога”, – гаворыцца ў роліку.

Меркаванне каментатараў на сэрвісе “Youtube” падзялілася. Адныя хацелі б пабачыць ролік на дзяржаўным тэлебачанні, а іншыя задаюцца пытаннем: ці беларуская мова – мова зомбі?

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў