У Гомлі паказалі калекцыю грамафонаў і патэфонаў


У Гомлі гучыць музыка, ад якой вее гісторыяй. Навіны культуры

На экспазіцыі ў веткаўскім музеі можна пабачыць дзядуляў сучасных міні-плэераў – грамафоны і патэфоны. Гаспадар большасці з іх – аматар даўніны Сяргей Барысевіч, які калекцыянуе і сам аднаўляе ўнікальныя экземпляры з мінуўшчыны.

Фанограф вынайшаў у 1870-я Томас Эдысан, самы стары экземпляр з гэтай выставы датуецца 1910-ым годам. А вось гэты патэфон можна назваць сапраўдным шчасліўцам – яго, як самае каштоўнае, адна мянчанка вынесла з дому, зруйнаванага немцамі. Не дзіва – з грамафонамі раней былі звязаныя цэлыя рытуалы.

{movie}Агляд падзеяў культуры (05.06.2013) |right|11028{/movie}

СЯРГЕЙ БАРЫСЕВІЧ, КАЛЕКЦЫЯНЕР:

„Ты мусіш прынесці грамафон. Ты мусіш накруціць яго, як казалі ў той час. Паставіць кружэлку, яе трэба працерці тканінай, бо на ёй будзе пыл. Пасля трэба іголку, і паглядзець, каб іголка не была сточаная, бо калі іголку змяніць у адаптары, яна спіліць стружку”.

Усе рытуалы можна правесці асабіста ў філіяле Веткаўскага музею народнай творчасці.

Іншыя навіны: Арганізатары “Басовішча” агучылі поўны лайн-ап удзельнікаў імпрэзы. У Францыі адкрылі перадаўкцыённую выставу 48 кавалкаў берлінскага муру, распісаных вядомымі мастакамі. На вуліцах Нью-Ёрку з’явіліся 88 піяніна і фортэпіяна.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў