Сяргей Чалы: Танныя газ і нафта з Расеі ў жыцці беларусаў нічога не зменяць


https://youtu.be/7nt5Qio30ho
Лукашэнка хваліцца дасягненнем. Ужо праз год нашая краіна мае атрымліваць газ і нафту паводле ўнутрырасейскіх коштах. Гэткая перадумова для нармальнага функцыянавання будучага Еўразійскага эканамічнага саюзу, заяўляе палітык.

А новы, чарговы саюз мае пачаць дзеяць з 1 студзеня 2015 года. Тады і здымуць паміж краінамі-удзельніцамі ўсе тарыфныя абмежаванні. Пры гэтым далучэнне новых краінаў да Адзінае эканамічнае прасторы магчымае будзе толькі ў выпадку прыняцця ўсіх дамоваў, якія маюць паміж сабою Расея, Казахстан і Беларусь. Ці гэта рэальна і якіх вынікаў чакаць?
{movie}”Гарачы каментар”: Чалы пра танную нафту і газ з Расеі |right|10959{/movie}
Фінансавы аналітык Сяргей Чалы мяркуе, што заявы Лукашэнкі пра газ і нафту для Беларусі паводле ўнутрырасейскіх коштаў – абсалютна рэальныя, аднак, на думку адмыслоўца, Беларусь мела права на такія кошты адразу пасля ўступлення ў Мытны саюз: “Фактычна атрымліваецца, што Расея, якая была вінная заплаціць эканамічную цану за палітычныя праекты, пабудавала хітры, расцягнуты на колькі этапаў працэс, калі тое, што мусіла быць у самым пачатку, вісіць перад нашым годам, як моркаўка, да 2015 года”.

Шмат што аднак, паводле адмыслоўца, у жыцці беларусаў не зменіцца і таннейшым аўтамабільнае паліва не будзе. Восенню 2011 года уладам Беларусі ўдалося дамовіцца пра новыя ўмовы экспарту газу, які атрымліваўся практычна ў 2 разы таннейшы, як меў быць. Аднак атрымалася, што ніякай карысці насельніцтву ў выглядзе зніжэння цэнаў на газ і электраэнергію, сабекошт якой на 90 % складае цана расейскага газу, не адбылося. “Усю карысць у выніку атрымала выключна дзяржава, таму няма ніякіх падставаў меркаваць, што ўлады будуць паводзіцца па-іншаму з пачаткам дзеяння Еўразійскага эканамічнага саюзу”, – мяркуе адмыслоўца.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары