Калі выкладчык “сядзіць як мыш пад венікам”...


Чытаць з канспекта лекцыю ці быць маральным лідарам, арыенцірам для студэнтаў? Дыскусія пра стан беларускай вышэйшай адукацыі – у праграме “Два на два”.

Госці Дзмітрыя Гурневіча і Паўла Мажэйкі – эксперт Агенцтва гуманітарных тэхналогіяў Святлана Мацкевіч і прарэктар ЕГУ ў акадэмічных пытаннях Аляксандр Каўбаска.

{movie}Святлана Мацкевіч”: “У сістэме беларускай адукацыі няма традыцыі салідарнасці выкладчыкаў” |right|10861{/movie}

У гісторыі ды культуры беларускай адукацыі адсутнічае традыцыя салідарнасці акадэмічнай супольнасці. І пытанне, ці ўвогуле ёсць гэтая супольнасць? Ёсць асобныя выкладчыкі, асобныя пазіцыі”, – гаворыць Святлана Мацкевіч.

У сакавіку старшы выкладчык кафедры тэорыі дзяржавы і права Гарадзенскага ўніверсітэту імя Янкі Купалы Ігар Кузьмініч апублікаваў адкрыты ліст, у якім заявіў, што ягоны сыход з універсітэту – форма пратэсту супраць незаконнага пераследу выкладчыкаў за іхныя грамадскія погляды, за іхнае права свабодна ад свайго імя выказваць свае меркаванні. На гэтым фактычна і завершылася спантанная кампанія салідарнасці з гарадзенскімі выкладчыкамі, якіх звольнілі “за ідэалогію”.

“Элементарнае падтрыманне адно аднаго нярэдка аказваецца найважнейшым. Няма “крытычнай масы” акадэмікаў, бо калі б яна была, дзяржава задумалася б, ці звальняць кагосьці, ці не”, – падкрэслівае Святлана Мацкевіч.

Глядзіце больш у праграме “Два на два” 26 траўня а 21:00 у эфіры “Белсату”, а неўзабаве пасля эфіру – у архіве праграмаў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў