Як звольніцца, калі працадаўца «не адпускае»?


Як не даць кантракту ператварыць жыццё ў існаванне, нібы ў часы прыгоннага ладу? Як дамагчыся свайго, не парушыўшы пры гэтым заканадаўства? Глядзіце рубрыку «Барані сваё» праграмы «Асабісты капітал».

{movie}Як звольніцца, калі працадаўца «не адпускае»?|right|10774{/movie}

Не менш за 150 тыс. беларусаў штомесяц звальняюцца з працы, але не заўсёды гэта адбываецца гладка. Кантрактавая сістэма, паводле якой працуе большасць беларусаў, не дазваляе сыходзіць з працы ў любы зручны момант. Добра, калі кіраўніцтва без праблемаў пагаджаецца адпусціць працаўніка. А калі не?

Каб мець магчымасць бараніць свае правы, трэба як мінімум уважліва прачытаць Працоўны кодэкс і свой кантракт з працадаўцам. Але ёсць яшчэ і калектыўная дамова – у ёй таксама могуць быць прапісаныя важныя моманты.

Працоўны кодэкс дае кожнаму магчымасць звольніцца, калі тэрмін кантракту яшчэ не скончыўся. Напрыклад, кожнае парушэнне кодэксу з боку працадаўцы – гэта падстава для звальнення: нясвоечасовая выплата заробку ці грошай на адпачынак; невыдаванне сродкаў індывідуальнай бяспекі на вытворчасці. Якія яшчэ ёсць магчымасці для звальнення да таго, як скончыцца тэрмін кантракту? Вам падкажа праграма «Асабісты капітал»!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў