Віталь Гуркоў: беларусы маюць байцоўскі ген. Трэба яго абуджаць


Дзесяціразовы чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў узяў удзел у новай ініцыятыве кампаніі «Будзьма беларусамі!» – «Культура паляпшае жыццё». Спартовец зняўся ў рэкламным роліку, у якім гаворыць пра спорт, культуру і беларусаў.

{movie}Віталь Гуркоў. Культура паляпшае жыццё! |right|10754{/movie}

«Галоўная мэта новай камунікацыйнай стратэгіі кампаніі «Будзьма беларусамі!» – змена стаўлення да культуры як да пасіўнага, дэкаратыўнага элементу, які не здольны ўплываць на якасць жыцця штодня і ў перспектыве», – гаворыць каардынатарка кампаніі «Будзьма беларусамі!» Ніна Шыдлоўская.

Пра гэта вядзецца і ў першым роліку ў межах ініцыятывы. Паводле Віталя Гуркова, «спорт – гэта таксама культура. Ён вызначае твой характар, твой унутраны свет. Ён цалкам змяняе жыццё», – гаворыць спартовец.

У кампаніі «Будзьма» абяцаюць, што неўзабаве ў падобных роліках можна будзе пабачыць аніматарку Юлію Рудзіцкую, рэкламіста Сяргея Скарахода. «Закрые відэасерыю чацвёрты ролік, у якім нас чакае сапраўднае папуры беларускіх зорак, што падзеляцца сваймі досыць нечаканымі думкамі і падыходамі адносна беларускай культуры і актыўнай жыццёвай пазіцыі», – паведамляюць ініцыятары праекту. Акрамя таго плануецца зрабіць 40 інтэрв’ю з выбітнымі беларусамі.

МЛ, belsat.eu

https://youtu.be/player_embedded&v

Глядзі таксама
Каментары