У Шчучыне пачалі судзіць блогера Вадзімаці


Сёння ў Шчучынскім судзе адбылося першае судовае паседжанне ў справе гарадзенскага блогера Вадзіма Ермашука (Вадзімаці). Яго абвінавачваюць паводле двух крымінальных артыкулаў: арт. 368 КК, за абразу Лукашэнкі, і арт. 370 КК, здзек з дзяржаўных сімвалаў.

Блогер Вадзімаці.
Фота: Вадзім Ермашук / Instagram

Падтрымаць блогера на суд прыехалі сябры і знаёмыя. Пусцілі ўсіх ахвотных. Вадзімаці расчуліўся, калі ўбачыў такую вялікую групу падтрымання. Сведкамі ў судзе выступаюць міліцыянты. Вадзім сваёй віны не прызнае. Суд працягнецца ў пятніцу, 17 снежня.

Артыкулы
«Я закон не парушаю, раблю ўсё для людзей». Хто такі блогер Вадзімаці, якога будуць судзіць за абразу Лукашэнкі?
2021.12.13 18:04

Вадзім Ермашук застаецца за кратамі з 16 жніўня. Яго затрымалі ў Шчучыне, калі ён аглядаў мясцовую скейт-пляцоўку. Разам з сябрамі хацеў дамагчыся таго, каб у Горадні з’явілася такая ж, дзеля развіцця скейтынгу ў горадзе. Блогера затрымалі, закінуўшы яму заклікі прыехаць на спартовае масавае мерапрыемства.

19 жніўня суддзя Дзмітрый Цівунчык пакараў яго 25-дзённым арыштам паводле арт. 24.23 КаАП. 9 верасня Вадзіма пакаралі яшчэ 15 соднямі – нібыта за хуліганства. Калі адбываў новы арышт, стала вядома, што супраць яго распачалі дзве крымінальныя справы.

Hавiны
Блогера Vadimati заключылі пад варту. Ён падазраваны ў дзвюх крымінальных справах
2021.09.25 15:20

belsat.eu

Стужка навінаў