Праз забойства беларуса ў Нідэрландах затрымалі 57-гадовага мужчыну. Ён таксама беларус


У сувязі з забойствам беларускага дальнабойніка ў Нідэрландах арыштавалі 57-гадовага мужчыну.

Месца, дзе стаў на адпачынак забіты дальнабойнік.
Фота: Perry Roovers / SQ Vision

Следчыя апыталі ўсіх, чые машыны былі побач, і аглядзелі камеры відэаназірання. Таксама сведак шукалі з дапамогай тэлебачання. У выніку вышлі на іншага беларуса. Яго арыштавалі 13 лістапада, ён знаходзіцца пад вартай. 

25-гадовы Максім Грынь загінуў ад нажавога ранення. Яго цела знайшлі ўвечары 21 кастрычніка на стаянцы каля мяжы з Бельгіяй. Там ён спыніўся на адпачынак. Мужчына працаваў кіроўцам у літоўскай транспартнай кампаніі Finėjas.

Паркоўка, на якой адбылося здарэнне, знаходзіцца каля заправачнай станцыі па кірунку руху з Антвэрпэну ў Брэду. Гэта папулярнае месца для адпачынку сярод кіроўцаў цяжкавікоў.

Hавiны
МЗС пацвердзіла інфармацыю пра забойства беларускага дальнабойніка ў Нідэрландах
2023.11.10 21:47

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў