У «спіс экстрэмістаў» дадалі Ціханоўскую і Латушку. Усяго ў ім з'явіліся 32 новыя прозвішчы


Беларускія сілавікі дадалі ў «спіс экстрэмістаў» яшчэ 32 прозвішчы. Сярод іх абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская і кіраўнік НАУ Павел Латушка.

Абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская і чалец Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка. Варшава, Польшча. 2 снежня 2022.
Фота: Карына Пашко / Белсат

14 ліпеня МУС абнавіў «Пералік грамадзянаў Беларусі, замежных грамадзянаў або асобаў без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Цяпер ён утрымлівае 3048 чалавек.

Сярод іншых у спіс дадалі палітзняволенага стрыечнага брата прадстаўніка палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука – Сяргея Франчука, якому нядаўна дадалі новы тэрмін, і асуджанага палітыка Андрэя Дзмітрыева.

Таксама з абноўленага «спісу экстрэмістаў» стала вядома, што ў Беларусі быў асуджаны грамадзянін Польшчы Робэрт Тампала (Robert Tapala). Справу разглядаў суд Цэнтральнага раёну Менску, прысуд ў дачыненні паляка ўступіў у законную сілу. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 368 КК за знявагу Лукашэнкі і арт. 369 КК («Знявага прадстаўніка ўлады»). Які тэрмін прызначылі грамадзяніну Польшчы – невядома. Аднак паведамляецца, што 54-гадовы мужчына ўжо «адбывае пакаранне».

На сайце «Linkedin» «Белсат» знайшоў профіль мужчыны з імем Робэрт Тампала (Robert Tąpała), у якім пазначана, што ён працуе менеджарам у агульных пытаннях у ТАА «АрыёнСвіт» (Беларусь). Гэта таварыства з абмежаванай адказнасцю, якое, паводле інфармацыі на сайце, займаецца вытворчасцю кандытарскіх вырабаў. Аднак у раздзеле «Каманда» на сайце прадпрыемства інфармацыі пра Робэрта няма.

Hавiны
Святлане Ціханоўскай завочна прысудзілі 15 гадоў калоніі, Паўлу Латушку – 18 гадоў
2023.03.06 15:21

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў