Пераможцай «Еўрабачання-2023» сталася шведская спявачка Лёрээн


Лёрээн перамагла з песняю «Tatoo», набраўшы 243 балы ў галасаванні гледачоў і 340 – у галасаванні журы.

Раней шведская спявачка ўжо перамагала на «Еўрабачанні», у 2012 годзе.

Другое месца сёлета заняў выканаўца з Фінляндыі Кяэрыя, трэцяе – Ноа Кірэль з Ізраілю.

Украінскі гурт «Tvorchi» з песняю «Heart of Steel» заняў шостае месца.

Нагадаем, што ў леташнім музычным конкурсе «Еўрабачанне» перамог украінскі гурт «Kalush Orchestra».

Агляд
Усё, што трэба ведаць пра «Еўрабачанне-2023» (з Беларусі можна галасаваць!)
2023.05.09 11:06

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў