Расея назвала бяздоказнымі абвінавачванні ў планаванні дзяржперавароту ў Малдове


МЗС Расеі на сваім сайце пракаментавала заяву прэзідэнткі Малдовы пра тое, што Крэмль плануе дзяржаўны пераварот у рэспубліцы. «Такія сцверджанні ёсць абсалютна неабгрунтаванымі і бяздоказнымі», – адзначылі ў Маскве.

Будынак МЗС Расейскай Федэрацыі.
Фота: pixabay.com

Міністэрства замежных справаў Расеі назвала фэйкам звесткі пра планы Крамля зрынуць уладу ў Малдове:

«Такія сцверджанні ёсць абсалютна неабгрунтаванымі і бяздоказнымі. Відавочна, што сапраўдная мэта Кіева, які запусціў дэзынфармацыю аб «расейскім плане дэстабілізацыі Малдовы», заключаецца ў тым, каб уцягнуць Кішынэў у жорсткае супрацьстаянне з Расеяй».

13 лютага прэзідэнтка Малдовы Мая Санду заявіла, што спецслужбы краіны пацвердзілі планы Расеі расхістаць сітуацыю ў рэспубліцы, як і казаў раней украінскі лідар Уладзімір Зяленскі. Паводле ейных словаў, Крэмль намагаецца выкарыстаць дыверсантаў з вайсковай падрыхтоўкай, якія паспрабуюць атакаваць дзяржаўныя ўстановы і захапіць закладнікаў. Не выключаны ўдзел у гэтым грамадзянаў Расеі, Беларусі, Сербіі і Чарнагорыі, бо ў дакументах, якія перадаў Кіеў, ёсць інструкцыі аб правілах уезду ў Малдову для грамадзянаў гэтых дзяржаваў.

Прэзідэнтка Малдовы адзначыла, што Расея імкнецца змяніць уладу на прарасейскую, каб спыніць інтэграцыю рэспублікі ў ЕЗ.

Hавiны
У Малдове ўвялі крымінальную адказнасць за сепаратызм. Прыднястроўе – супраць
2023.02.03 08:40

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў