Dэвайс: Лятучы аўтамабіль


Кампанія “Terrafugia” збіраецца ў найбліжэйшай будучыні выпусціць мадэль лятучага аўта. Транспартавы сродак “TF-X” уяўляе з сябе бензаэлектрычны гібрыд, які пры ўзлёце і на зямлі выкарыстоўвае электрарухавікі, а ў палёце трохсот-сільны рухавік унутранага згарання.
{movie}Dэвайс (13.05.2013)|right|10670{/movie}
Крылы, якія складаюцца, і прапелеры дазваляюць прыладзе ўздымацца і садзіцца вертыкальна. Сцвярджаецца, што кіроўцу спатрэбіцца ў сярэднім усяго 5 гадзінаў, каб цалкам асвоіць кіраванне, пры гэтым правы пілота не спатрэбяцца, бо ўбудаваны аўтапілот зможа падняць, правесці ды пасадзіць аўта. Вытворца мяркуе, што справіцца з пастаўленаю задачаю цягам 8 – 12 гадоў.

Апроч гэтага ў выданні: навінкі ў свеце мабільных тэхналогіяў, робаты-кур’еры, дэтэктары свежасці паху ды незвычайныя пляжныя робаты Тэа Янсэна.

Праграма «Дэвайс» выходзіць у панядзелкі і пятніцы а 19:15. Выданні даступныя ў архіве праграмаў.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu
https://youtu.be/MyqVadXQcIo

Глядзі таксама
Каментары