Беларускія левыя: Адзіны нам патрэбны, нават калі будзе слабы


Пра адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года – фрагмент праграмы «Два на два», якую цалкам можна паглядзець на «Белсаце» ў нядзелю 12 траўня а 21:00.

У дыскусіі возьмуць удзел прадстаўнікі левых беларускіх партыяў: лідарка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Вештард і намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук.

{movie}Беларускія левыя: “Адзіны нам патрэбны, нават калі будзе слабы” |right|10623{/movie}

Меркаванне, што апазіцыя няздольная аб’яднацца перад наступнымі прэзідэнцкімі выбарамі 2015 года, – памылковае, лічыць Ірына Вештард. «Я падчас мінулых выбараў бачыла, што людзі будуць больш давяраць, калі мы прыйдзем да адзінай пазіцыі. Нават калі яна будзе не зусім моцная, са сваймі хібамі, але калі яна будзе адзінай, з’яднанай, то гэтая пазіцыя – заўсёды лепшая, чым гурба розных», – падкрэсліла лідарка БСДП (Грамада).

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў